на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 



Храмы

Археалагiчныя помнiкi

cелішча ля вёскі Вялікае Поле

гарадзішча ля вёскі Блужскі Бор

гарадзішча ля вёскі Мацеевічы

     гарадзішча ля вёскі Церабуты

могільнікi і курганы

сярэднявечныя крыжыкі

 

Гарадзішча ля вёскі Церабуты


Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі, на правым беразе ракі Свіслачы. Пляцоўка круглая, дыяметр каля 80 м, вышыня над Свіслаччу 7-8 м, умацавана валамі і ровам. Знойдзена ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.

Так апісвалі Церабуцкае гарадзішча археолагі ў 60-х гг. ХХ ст. Сёння нічога гэтага вы не знойдзеце. У 80-я гг. на прыгожым высокім беразе Свіслачы на гарадзішчы была пабудавана турбаза "Ветразь". Хто будаваў, хто даваў дазвол на разбурэнне археалагічнага помніка - невукі ці злачынцы? За гэтыя гады некалькі разоў памяняліся гаспадары будыніны, ды ніхто не можа даць ёй рады - нерэнтабельнай аказалася гэта ўстанова. Сёння тут лячэбніца для алкаголікаў і наркаманаў. Ці надоўга? А можа, лёс гэтага будынка ёсць нам знакам ад продкаў: разбураючы памяць, не створыш нічога вартага, як ні пніся.