на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Першая згадка пра Тальку

Пісьмовыя згадкі

ХХ стагоддзе

Другая сусветная вайна

1 старонка

Падпольшчыкі і партызаны

   Успамінае:

Славінская Т.А.

     Сухоцкая Г.Б.

     Барысенка В.М.

Корзун У.А.

Корзюк Я.В.

Талькаўскі край у гады вайны

Талькаўскія яўрэі

Талька сёння

Талькаўскае лясніцтва

Прадпрыемства

 

Другая сусветная вайна (1939-1945)

Успаміны Ганны Браніславаўны Сухоцкай


Успамінае Ганна Браніславаўна Сухоцкая (з дому Вернікоўскіх), 1910 года нараджэння, жыхарка вёскі Рудня: "У вайну мы жылі ў Загібельцы. Гэта была вёсачка з 8 хат, справа ад моста за Таллю. Там жылі Сухоцкія, Малішэўскія, Рабцэвічы. Родам я з Максімавіцкіх хутароў, гэта ў Асіповіцкім раёне, іх у вайну спалілі партызаны. У 1928 годзе выйшла замуж у Загібельку за Браніслава Сухоцкага. У іх у гаспадарцы было 4 каровы, і яшчэ адну я прывяла ў пасаг. Багатыя лічыліся гаспадары. Калі пачалася калектывізацыя, дык 4 гаспадаркі ў Загібельцы раскулачылі, вывезлі ў Сібір. У той жа дзень пад вечар загарэліся хаты гэтых раскулачаных - і поўнасцю згарэлі. Астатнія 4 хаты згарэлі ў вайну. Іх спалілі немцы ўжо перад адступленнем, бо партызаны забілі нейкага важнага немца. Яны хацелі ўсіх людзей са Слабодкі забіць, але не паспелі. Людзі схаваліся ў Ваяціне (балота, дзе Таль упадае ў Свіслач), там і пераседзелі адступленне немцаў і прыход Чырвонай Арміі. Калі нашы ішлі з боку Лапіч, Цэлі, то ад выстралаў загарэлася Слабодка і ўся згарэла. Людзі пасля вайны пабудавалі новыя хаты, а некаторыя пасяліліся ў Тальцы ў пустых яўрэйскіх дамах.

У вайну галадалі. Два разы хадзілі ў Любанскі раён за тытунём, каб потым выменяць яго на бульбу ў Мацеевічах.

Пасля вайны працавала свінаркай у калгасе. За добрую працу пасылалі ў Маскву на 10 дзён".


Успаміны Вольгі Мікітаўны Барысенка


Успамінае Вольга Мікітаўна Барысенка (з дому Матусевічаў), 1921 года нараджэння: "У вайну я жыла ў Суціне ў сваіх бацькоў. Цяжка было вельмі выжыць. Раніцаю прачнешся і глядзіш, калі ідзе ў суседзяў дым з коміна - значыць, жывыя. Бо ноччу ў вёсцы гаспадарылі партызаны. Днём жа немцы прыязджаюць - караюць тых, чые сваякі ў партызанах. У пачатку Суціна немцы спалілі некалькі хатаў".

уверх