на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Першая згадка пра Тальку

Пісьмовыя згадкі

ХХ стагоддзе:

1 старонка

2 старонка

     план Талькі ў 20-30-х гадах ХХ ст.

анкета персональная 27/ХІІ-1924 г.

Спіс рэпрэсіраваных

Другая сусветная вайна

Талькаўскія яўрэі

Талька сёння

Талькаўскае лясніцтва

Прадпрыемства

 

ХХ стагоддзе

план Талькі ў 20-30-х гадах ХХ ст.

Тлумачэнні да плана Талькі:

1. Магазін для чыгуначнікаў. Пачаў працаваць у сярэдзіне 30-х гг. Загадчыкам магазіна быў Аляксандр Пятровіч Доўнар.

2. Яўрэйская хата. Некаторы час тут была школа. Замара Н. Ю. памятае, што вучылася ў ёй.

3. Хата была пабудавана для рабочых леспрамгаса. Жыў у ёй рабочы Дубавец з сям'ёй.

4. Рудэнка Б. І. успамінае, што ў сярэдзіне 30-х гг. прыблізна на гэтым месцы быў будынак сельсавета. Напярэдадні вайны старшынёй сельсавета быў Савіч.

5. У гэтай хаце жыў М. Навасад з сям'ёй.

6. Вялікі будынак на дзве палавіны. У левай палавіне знаходзіўся магазін, у правай - маслабойня. У час вайны магазін падарвалі. Маслабойня засталася. Пасля вайны тут працаваў малочны завод.

7. У гэтай хаце да вайны і некаторы час пасля вайны жыў Балаш.

8. У гэтым будынку размяшчалася сталовая леспрамгаса.

9. Высветліць, каму з яўрэяў належала гэта хата, не ўдалося.

10. Вяндлярня.

11. Хата на дзве палавіны. Жылі тут дзве яўрэйскія сям'і - Зубаравы і Левіны.

12. Дом належаў сям'і Івінскіх.

13, 17, 19, 31. Яўрэйскія хаты. Каму яны належалі, не высветлена.

14. У гэтай хаце жыў Абрам Рашал.

15. Хата Розіна.

16. Перад вайной і доўгі час пасля вайны тут быў сельсавет.

18. Хата каваля Лёкіма Стронгіна. Нейкі час у правай палавіне хаты працавала яўрэйская школа. А ў хаце Сермана ў 20-я гады працавала польская школа.

20. Новы будынак сельсавета, быў пабудаваны перад вайной. Але пачалася вайна, і перайсці ў яго сельсавет не паспеў. У час вайны тут жыў начальнік паліцыі.

21. У гэтай хаце жыў Севасцьян Размысловіч з сям'ёй. Ля хаты былі пабудаваны свірны. Размысловіч купляў у сялян свіней і здаваў іх яўрэям у перапрацоўку. У 50-я гг. у левай палавіне хаты быў буфет.

22. Тут жыў Грышановіч з сям'ёй.

23. Хата належала Рашалу. У час вайны тут была паліцыя. А ў амбарах, што былі прыбудаваны да хаты, фашысты трымалі арыштаваных падпольшчыкаў.

24. Будынак шавецкай майстэрні. Непадалёку знаходзілася аптэка. У адной палавіне хаты жыў правізар Сегель. Пасля вайны акрамя аптэкі тут быў і кабінет зубнога ўрача.

25. Дом належаў сям'і яўрэя Капелевіча.

26. У гэтай хаце жыў яўрэй Мазін з сям'ёй.

27. Яўрэйская хата. Пасля вайны тут жыла сям'я рэпрэсаванага настаўніка Байчыка.

28. Дом належаў сям'і Цывіна.

29. У гэтай хаце жыў яўрэй Сёмка з сям'ёй.

30. Дом быў пабудаваны на дзве палавіны. У адной знаходзілася лясніцтва, у другой жыў ляснік Гаўрыіл Хайчанка з сям'ёй. У час вайны Хайчанка быў у Чырвонай Арміі, а сям'ю немцы выселілі. Тут размяшчалася нямецкая ваенная камендатура.

32. У гэтай хаце жыла Шынгеліха з сям'ёй.

33. Невялікая хата належала яўрэйцы Мошчысе, яна была шкляром.

34. Хата Лейбы Цывіна.

35. Яўрэйская хата на дзве палавіны. Жылі Пейсаховічы і Гершманы.

36. У гэтай хаце жыў яўрэй Ара Дрэйзін з сям'ёй.

37. Хата належала яўрэю Ахейму. Тут яўрэі пяклі мацу.

Будынак пошты ўвесь час знаходзіцца на гэтым месцы. Ён вельмі стары. На ім стаіць дата 1812 г.

Клуб быў пабудаваны ў сярэдзіне 30-х гг. У час вайны тут быў лагер для ваеннапалонных. Пасля вайны знаходзіўся дзіцячы дом. Зараз размяшчаецца бальніца.

Пры пажарным дэпо было невялікае памяшканне для адпачынку. Тут наладжваліся танцы, местачковая моладзь удзельнічала ў рабоце драмгуртка, ставіліся спектаклі.

Розін у сваёй майстэрні шыў шапкі.

Тома шыў абутак, у асноўным боты.

уверх