![]() |
||||
| ||||
19.11.2007г. Свята "Наш край" адбудзецца 8 снежня. Прапануем прыняць удзел у конкурсах: 1. "Мой экспанат для школьнага музея". 2. "Малыя вёскі майго краю". Трэба знайсці цікавую інфармацыю пра прыроду, гісторыю, людзей, рамёствы, запісаць песні, легенды гэтай вёсачкі. Вы можаце выбраць для вывучэння адну з названых вёсак: Слабодка, Рудня, Дзям'янаўка, Насыцк, Церабуты, Лявонаўка, Чароты, Блужскі Бор, Малінаўка, Лявонаўка, Яноўка, Ленінск. 3. "Маршрут экскурсіі па нашаму краю". Трэба намаляваць маршрут, знайсці цікавыя звесткі пра выбраныя аб'екты і скласці тэкст, што ты будзеш гаварыць як экскурсавод. Можна зрабіць экскурсію тэатралізаванай, аздобіць яе вершамі, песнямі, фотаздымкамі. Экскурсія можа быць аглядная ці тэматычная. Ты можаш прыдумаць тэму экскурсіі сам ці ўзяць адну з прапанаваных: "Храмы нашай мясцовасці", "Па Коласавых сцежках нашага краю", "Дарогамі паўстанцаў 1863 года", "Пра што расказваюць помнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны ў маёй вёсцы", "Па археалагічных помніках Талі і Свіслачы", "Талька - яўрэйскае мястэчка", "Суцін - шляхецкая аколіца", "Прадпрыемствы майго мястэчка", "Талька - край лясоў і балот", "Водныя аб'екты майго краю", "Рака Таль (Свіслач) расказвае"і іншыя. 4. "Старыя фатаграфіі". Прынесці старыя фота з сямейнага альбома, апісаць, пра што яны расказваюць. 5. "Прадпрыемствы нашай мясцовасці". Трэба даведацца гісторыю ўзнікнення аднаго з прапанаваных прадпрыемстваў, якую прадукцыю ці паслугі яно робіць людзям, колькі чалавек там працуе, якія планы ёсць у калектыва. Можна прыдумаць рэкламу прадукцыі ці расказаць пра добрых працаўнікоў гэтага прадпрыемства. Чыгунка, пільня, лясніцтва, прафілакторый, бальніца, аграфірма "Верасень", ферма ў Арэшкавічах, магазіны, пошта, клуб, бібліятэка. Літаратура для падрыхтоўкі: "Памяць". Пухавіцкі раён. "Талька і наваколлі". Уся цікавая інфармацыя, што мы збяром па гэтых конкурсах, будзе размешчана на школьным краязнаўчым інтэрнет-сайце talka.info. Пераможцы і актыўныя удзельнікі будуць узнагароджаны прызамі, паездкай у тэатр, для іх будзе арганізаваная экскурсія ў горад Гродна. уверх |
||||