![]() |
||||||||||
| ||||||||||
![]() Свята "Наш край" адбылося!
Падведзены вынікі краязнаўчых спраў за 2007 год у выглядзе пяці конкурсаў. Дзякуй усім, хто рыхтаваўся і прымаў удзел! Уся вартая інфармацыя, што была сабраная, ў бліжэйшы час будзе размешчана на сайце. З'явяцца новыя закладкі: "Маршруты экскурсій", "Фальклёр", "Малыя вёскі", папоўніцца "Фотагалерэя", "Прадпрыемствы". 1. Аж 4 экспанаты перадала ў школьны музей вучаніца 11 класа Марцінчык Наста. Усе яны арыгінальныя, у добрым стане. Малайчына! Прыгожы льняны абрус з карункамі прывезлі з Насыцка вучні 10 класа, яго перадала ў музей 97-гадовая жыхарка гэтай вёскі Шырко Любоў Аляксандраўна. 2. Цікавую экскурсію па краю падрыхтавалі 10-класнікі: "Прадпрыемствы Талькі", прычым зрабілі яе ў вершаванай форме, у папяровым і электронным варыянтах. 11 клас прадставіў цікавую распрацоўку па тэме "Па археалагічных помніках Талі і Свіслачы", а вучні 9 класа зрабілі мультымедыйную прэзентацыю "Па Коласавых сцежках Пухавіччыны". 3. Вывучаючы малыя вёскі, краязнаўцы ажыццявілі этнаграфічныя экспедыцыі ў 6 паселішчаў: запісалі ўспаміны, зафатаграфавалі цікавых людзей і аб'екты, аформілі сабраныя звесткі ў альбомы. 5 клас нават прыдумаў і паставіў сцэнку пра пачутае, а 6-класнікі запісалі ў Дзям'янаўцы ад Шпак Ганны Вікенцьеўны народную песню "Прала-прала кудзеліцу" і паспрабавалі спець яе. Дзяўчаты з 11 класа даведаліся вельмі важны факт: калі і чаму узніклі такія вёскі, як Малінаўка, Лявонаўка, Калінаўка, Яноўка. 4. З прадпрыемстваў краю пад увагу вучняў трапілі бальніца, чыгунка, бібліятэка, лясніцтва і ферма ў Арэшкавічах. Уся інфармацыя змястоўная, цікавая, шмат новага - прыдасца для музея і сайта. 5. Самы значны дадатак атрымае "Фотагалерэя"- прынесена шмат старых цудоўных фатаграфій! Шкада толькі , што ў школе няма тэхнічных магчымасцей іх прадэманстраваць. Усе удзельнікі атрымалі цукеркі, самыя актыўныя - дыскі з беларускай музыкай, дзве групы паедуць у тэатр: Старэйшая на "Сняцца сны аб Беларусі" у Купалаўскі, а малодшая - на "Шчаўкунчыка" у ТЮГ. уверх |
||||||||||