![]() |
||||||
| ||||||
![]()
Грамадскае аб'яднанне "Блізкая гісторыя" падвяло вынікі конкурса па гісторыі для школьнікаў Беларусі "Гісторыя вачыма хатняга фатографа". 12 студзеня 2008 года у клубе "Акварыум" адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. На імпрэзу былі запрошаны вучаніца 11 класа нашай школы Камароўская Марына, якая падавала на конкурс сваю працу "Фатаграфія - жывая гісторыя" Арганізатары конкурсу Ірына Коваль і Ларыса Андросік паведамілі, што на конкурс было прыслана каля 200 работ. На імпрэзу узнагароджання былі запрошаныя каля 30 чалавек. Марына атрымала за сваю працу дыплом ІІ ступені, а куратар падзяку за плённы ўдзел у праграме "Блізкая гісторыя". Акрамя таго, кожная была ўзнагароджана каштоўнымі прызамі: кнігамі, дыскамі з беларускай музыкай і флэш-картай. Дыплом і Падзяка падпісаны сябрамі журы конкурсу славутымі гісторыкамі Уладзімірам Арловым, Захарам Шыбекам, Алегам Трусавым, Віталем Скалабанам, Ігарам Кузняцовым, якія ацэньвалі працы. Малайчына, Марына! Так трымаць! уверх |
||||||