на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 
 

Знайшлося фота Суцінскай каплічкі! Яго даслаў на сайт Крэс Віктар з Менску. Матуля Віктара Панятоўская Марыя Віктараўна родам з Суціна. Фота зроблена ў 2000 годзе. Ля сцен храма магілы продкаў Віктара - бабулі Браніславы Юльянаўны Панятоўскай з дому Скіндэраў, яе сястры Францішкі, прадзедаў Ігнація і Антаніны Панятоўскіх. У гэтай сям'і вельмі шануюць свае карані, ведаюць сваіх продкаў і ганарацца імі. Ці не таму Віктар і Алена Крэсы стварылі такую добрую сям'ю, пагадавалі сваіх дваіх сыноў Андрэя і Дзмітрыя разумнымі, добрымі людьмі? Няйначай, дзяды спрыяюць. Дарэчы, вучнёўская праца Віктара пра яго радавод заняла адно з прызавых месцаў на агульнабеларускім конкурсе пару гадоў таму. Мы не трацім надзеі атрымаць яе і размясціць на нашым сайце. Гэта быў бы цудоўны ўнёсак у гісторыю Суціна. На фота Крэсы Віктар і Алена, брат Сяргей са сваёй жонкай, іх матуля Марыя Віктараўна трымае на руках дачушку Сяргея Машу. Дзякуем Віктару за дасланую фатаграфію і жадаем дабра іх сям'і!

уверх