на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Чарнобыль у лёсе адной сям'і

Чужы сярод сваіх

Беларуская свабода

Дзікая прырода ў квадраце

Звяно ў ланцугу

  Што я ведаю пра Еўропу

Конкурс

    Дзень першы

Дзень другі

Дзень трэці


Фатаграфія як жывая гісторыя

Талька і наваколлі

Талькаўскія скарбы

Алена Мазанік

Прэзентацыі

Два тыдні для грамадства

С.П. Аляшкевіч

Талькаўскі край у гады вайны

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"




Вучні Талькаўскай школы ля
галоўнай трыбуны літоўскага
Сеймаса






Сустрэча з дэпутатамі парламента вучняў Літвы

 

Падарожжа. Дзень першы.

Мы выязджаем з Мінска на аўтобусе ў 7.20 раніцы. Там мы сустрэліся з яшчэ адной групай з Глыбокага, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў віцебскім рэгіёне і занялі 2-ое месцца. Хоць пераезд і цягнуўся 4 гадзіны, нам ён здаўся проста імгненнем. У Вільнюсе нас сустрэлі валанцёры Рэната і Юратэ, дзяўчаты, якія суправаджалі нас на працягу 3 дзён. Яны паказалі нам наша жыллё і расказалі план на першы дзень. Спраў было шмат, таму трэба было спяшацца.

Міністэрства замежных спраў

Адразу пасля абеда нас завезлі ў Міністэрства замежных спраў Літвы, дзе на працягу гадзіны мы маглі слухаць, задаваць пытанні і нават дыскуціраваць з супрацоўнікамі гэтай установы. Вельмі актыўна абмяркоўвалі пытанне, што будзе з ЕС пасля таго, як Францыя і Данія прагаласавалі супраць Еўрапейскай канстытуцыі. Мы шмат даведаліся пра замежную палітыку Літвы. Мне запомніліся словы супрацоўніцы МЗС Віялеты Гайжускітэ пра тое, як у 1989 годзе, калі яна працавала у віленскай газеце, то брала інтэрв'ю ў аднаго дзеяча, і гэта інтэрв'ю выйшла пад назваю "Літва будзе сябрам НАТО", то гэты артыкул вельмі неадназначна быў успрыняты ў грамадстве. Прайшло 15 год - і Літва ужо сябра ЕС і НАТО. Так што і ў Беларусі нічога не страчана...

Сеймас

Далей мы накіраваліся ў Сеймас, або Літоўскі парламент. Там наша гід, маладая дзяўчына гадоў 20, (якая аказалася студэнткай паліталогіі Віленскага ўніверсітэта, памочніцай дэпутата) правяла нам экскурсію, дзе падрабязна расказала аб структуры парламента і завяла нас ў залу пленарных паседжанняў. Мы пазнаёміліся з дэпутатам Сеймаса ад партыі лібералаў Іонасам Чакуолісам. Ён таксама распавёў нам шмат цікавага: пра фінансаванне школ, прыватызацыю эканомікі, пенсіі і інш. Мы даведаліся, што Літва - парламенцкая рэспубліка. У Сейме 141 дэпутат, з іх 71 абіраецца па акругах, 70 - па партыйных спісах. У грамадстве дзейнічаюць 7 палітычных партый: 4 левых, 3 правых. Усе дэпутаты, акрамя пленарных, паседжанняў працуюць яшчэ ў камітэтах (іх 15) і камісіях (14). Урад у Літве складаецца 13 міністэрстваў - самы малы ў Еўропе. На наша пытанне, каму сёння на Літве жывецца добра, наш суразмоўца адказаў, што больш за ўсіх ад уступлення Літвы ў ЕС і НАТО выйграла моладзь. Яна атрымала магчымасць падарожнічаць па Еўропе, вучыцца, шукаць працу ў у любой краіне Еўропы. А вось пенсіянеры жывуць цяжка. Іх сярэдняя пенсія 400 літаў (гэта каля 125 еўра), кватэрная плата складае каля паловы гэтай сумы.

Цікава, як фінансуюцца дзяржавай школы ў Літве. Дзеці і бацькі самі выбіраюць школу для сябе - і ад гэтага залежыць сума грошай, якую дае дзяржава на гэту школу.Шмат дзяцей падалі заяву ў гэту школу, значыць там цікава вучыцца, працуюць творчыя настаўнікі, утульна - фінансаванне добрае. Ну а калі наадварот, то школа атрымлівае меньшае фінансаванне.

Мы сфатаграфаваліся на трыбуне Сеймаса і ў прыгожым файе каля "Віціса" - так літоўцы называюць свой дзяржаўны герб. У фае нам паказалі дзіркі ад стрэлаў, што засталіся ад той гістарычнай падзеі, калі Літва аднавіла сваю незалежнасць у 1990 г. і літоўцы баранілі тэлецэнтр, які знаходзіцца непадалёку, ад савецкіх войскаў. Па гэтаму аповяду нашага гіда мы зразумелі, як літоўцы ставяцца да сваёй незалежнасці, як рады таму, што маленькая Літва вызвалілася ад магутнай імперыі.

Міністэрства Абароны Краю

Адразу без перапынку нас загрузілі ў таксі і адвезлі ў Міністэрства Абароны Краю. Там нам расказалі аб зменах ў Літоўскай арміі. Колькасць ваенных будзе памяншацца, пры гэтым суадносіны паміж салдатамі тэрміновай службы і кантрактнікамі будзе змяншацца на карысць апошніх. Мы даведаліся, што пасля ўступлення ў НАТО, неба Літвы па чарзе ахоўваюць 4 вялікія самалёты з еўрапейскіх краін. Увогуле, сёння маленькай Літве не трэба мець усе віды войскаў, бо ў НАТО яна мае надзейнага абаронцу.

Ад "перадозу" інфармацыі нашаму мозгу стала проста неабходна ежа. Нам не прыйшлося доўга чакаць. Наступны наш прыпынак быў - кафэ, дзе стаяў вельмі прыемны водар смажанай бульбы са смачнай катлеткай. Пасля вячэры ў нас была свабодная гадзінка і мы вырашылі нарэшце адпачыць, бо справы былі яшчэ не завершаны, наперадзе нас чакаў вечар ў Парламенце вучняў.

Парламент вучняў

Парламент вучняў - гучыць неяк незвычайна , але гэта так. Літва, напэўна, адзіная краіна ў свеце, дзе вучні маюць свой уласны Парламент. Калі мы зайшлі ў пакой, нас з прыемнай усмешкай сустракалі 2 дзяўчыны і адзін малады чалавек. На выгляд ім было гадоў па 16-17 (хлопец выглядаў больш сталым). Так яно і аказалася, усе яны вучні 10-11 класаў.Увесь вечар мы прагаварылі з імі (2 з іх размаўлялі па-руску). Больш за ўсіх расказваў Ігар Зарыпаў - старшыня камітэта па міжнародных справах парламента вучняў Літвы Задачу гэтага камітэта Ігар бачыць у тым, каь падштурхоўваць моладзь цікавіцца знешняй палітыкай.

Мы пыталі, наколькі дарослыя прыслухоўваюцца да прапаноў, рашэнняў дзіцячага парламента. Школьныя дэпутаты прывялі нам некалькі прыкладаў, што дарослыя (Міністэрства адукацыі, Урад, Парламент) зрабілі некаторыя крокі, прынялі рашэнні у адпаведнасці з прапановамі іх парламента. А на канферэнцыю, праведзеную іх камітэтам, прыехалі міністры абароны і замежных спраў. Дэпутаты-вучні нам расказалі пра праблемы, якія вырашаюць дэпутаты: пытанні звязаны з адукацыяй, школай, навучаннем, экзаменамі. Многія праблемы, абмеркаваныя на дзіцячым парламенце, выносяцца разглядаць ў сапраўдным Парламенце. Дэпутаты растлумачылі нам, што ў весь парламент складаецца з 95 чалавек, з іх 12 з Вільні. Кожны ўдзельнік выбіраецца на ўнутрышкольным галасаванні. Ігар Зарыпаў расказваў нам пра свабоду, дэмакратыю, самакіраванне, і наколькі гэта крута, калі твой погляд паважаюць і да яго прыслухоўваюцца ў Міністэрстве адукацыі і Сейме Літвы.

Але вось і ўсё, скончылася наша прыемная размова. Трэба класціся спаць, бо заўтра чакае важная справа - паездка ў вучэбную вайсковую часць Руклу.

уверх