на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Паход уверх по Свіслачы

Паход на Жужлянку

  Паход па старых сядзібах і храмах:

Мэты пахода

Сарафін

Каменка

Мацеевічы

Маёнтак пана Булгака

    Замачак

Гісторыя чалавечага жыцця

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"

 

Замачак

Ну вось, а зараз, калі ноч "не за гарамі" мы пайшлі на "замачак", ці гарадок - так называюць, жыхары вёскі Мацеевічы старажытнае гарадзішча, якое знаходзіцца на правым беразе Талі.

Выйшаўшы з Маццевіч, і ішоўшы каля поў гадзіны, мы трапілі ў лес. Пясчаная дарога прывяла нас да валоў гарадзішча Замача. Стомленыя, мы разбілі лагер. Зварылі вячэру, паелі і паляглі спачываць.

Прачнуўшыся раніцай, мы паснедалі і накіраваліся даследваць гарадзішча. Выгляд Замачка ўражвае. З трох бакоў гарадзішча абкружана двума валамі і равамі глыбінёй 2-3 метра, а з боку ракі - высокім абрывістым берагам. Памер яго 59 метраў у шырыню і 92 метры ў даўжыню.Такія гарадзішчы нашы продкі будавалі ў раннім жалезным веку, калі з'явілася маёмасная няроўнасць. Значыць, гэтаму археалагічнаму помніку дзве тысячы гадоў. З тых часоў, як "штрыхавікі" пакінулі гэтае месца, тут не хто не жыў.

Гарадзішча добра захавалася як археалагічны помнік па некалькіх прычынах. Па-першае таму, што пасля таго, як людзі пакінулі гэтае месца недзе ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя н.э., тут не хто нежыў. Па-другое, лес пакрыў усю паверхню і сваімі каранямі надзейна схаваў таямніцы гісторыі для нашчадкаў. Па-трэцяе, месца гэтае глухое, размешчана далёка ад цяперашніх дарог.Нават вандалы- шукальнікі скарбаў рэдка даходзяць сюды.

На гарадзішчы мы знайшлі штрыхаваную кераміку і крыцу. Адтуль мы пайшлі назад у лагер,склалі намёты і накіраваліся ў вёску Суцін. У Суціне мы даведалі цікавую гісторыю аднаго чалавека. Чалавека да якога лёс аднёся вельмі сурова, шмат выпрабоўваў, але ён выстаяў усе няшчасці.

уверх