на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Паход уверх по Свіслачы

Паход на Жужлянку

  Паход па старых сядзібах і храмах:

Мэты пахода

Сарафін

Каменка

Мацеевічы

    Маёнтак пана Булгака

Замачак

Гісторыя чалавечага жыцця

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"

 

Маёнтак пана Булгака

Агледзеўшы Мацеевіцкую капліцу, мы накіраваліся да маёнтка Булгака, у гэтай жа вёсцы. Там мы знайшлі цікавага чалавека, Мікалая Пятровіча, які трошкі расказаў нам пра маёнтак.

У савецкія часы ў маёнтку была Мацеевіцкая школа. Мікалай Пятровіч успамінае, што пасля вайны не было магчымасці хадзіць у школу, бо ў 1945 годзе пасёлак быў спалены і людзі не мелі ні жылля, ні адзення, ні гаспадаркі адпаведна. Мікалаю Пятровічу не было чаго апрануць у школу, але ён вельмі імкнуўся там вучыцца .

Калісьці, успамінае Мікалай Пятровіч, у гэтым будынку, дзе была школа, жыў пан Булгак, акрамя гэтага яго панскія ўладанні ўключалі 2-х павярховы дом з высокім ганкам, хлявы, склеп, 4-х кватэрны будынак для слуг. На тэрыторыі ўладання была сажалка, сад на 90 сотак, у якім вырошчвалі вялікія, смачныя яблыкі. Гэты сад бралі ў арэнду жыды і мелі вельмі добрыя ўраджаі з яго, але сад не захаваўся, у вайну вымерз. На тэрыторыі маёнтка быў спіртзавод, бровар, якім кіравала жонка пана - спагадлівая, добразычлівая і не ганарлівая жанчына Булгачыха, якая была ў добрых зносінах з простым людам.

На сённяшні дзень школа знаходзіцца ў паўразбураным стане. Яшчэ калі Мікалай Пятровіч працаваў начальнікам участка, то сюды прыязджалі ад шэфаў - маторнага завода - дзеці, жылі ў школе і працавалі ў саўгасе.

Але з 1997г. будынак школы пачалі расцягваць людзі.

Цікава правёўшы час у Мацеевічах, мы развіталіся з жыхарамі гэтай вёскі.

уверх