на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Паход уверх по Свіслачы

Паход на Жужлянку

  Паход па старых сядзібах і храмах:

Мэты пахода

Сарафін

Каменка

    Мацеевічы

Маёнтак пана Булгака

Замачак

Гісторыя чалавечага жыцця

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"

 

Мацеевічы. Капліца Іллі Прарока.

Мацеевіцкая царква з'яўляецца капліцай, бо яна невялікая па памерах- 45м2 і не мае асобнага памяшкання для алтара. Яна складаецца з двух частак- асноўнай храмавой часткі і бабінца. Гэтыя памяшканні выцягнуты з поўдня на поўнач, а не так, як звычайна, - з захаду на усход. Над бабінцам захавалася двух'ярусная званіца, з 4-хскатным дахам. Званіца і крыж над ёю захаваліся. Сама капліца драўляная, зруб зроблены ў "рускі вугал", сцены асноўнай часткі атынкаваныя знутры і звонку, а бабінец ашаляваны гарызантальна. Вышэй вокнаў будынак акаймоўвае разны падзор. Вокны прамавугольнай формы, з узорчатымі ліштвамі. Іх тры (з усходу два і адно з захаду). Захаваліся ўваходныя двухстворчатыя дзьверы. Дах крыты гонтай, двухскатны. Уваход быў праз ганак, які амаль не захаваўся. Цяпер дах, столь і падлога асноўнай часткі разбураны, а ў бабінцы часткова захаваліся.

Захаваліся элементы царскай брамы з салярнымі знакамі, перагародкі іканастаса, крыж з чырвонага дрэва з завязанымі на ім бялюткімі ручнікамі. Ён стаіць у бабінцы, дзе яшчэ ёсць дах. Капліца стаіць на каменным падмурку.

Мацеевіцкая царква была прыпісана да прыхадской Блужскай царквы. Напэўна, стваралася яна адначасова з Блужскай. Адзін святар служыў у Блужскай прыхадской і Мацеевіцкай прыпісной. Дакладную дату стварэння Мацеевіцкай капліцы памяць мясцовых жыхароў не захавала. У кнізе "Описание церквей и приходов Минской епархии", 1879г., падрабязна апісваецца Блужская царква Прачысценская. Аб Мацеевіцкай царкве гаворыцца наступнае "В деревне Матеевичи находится церковь - приписная, очень ветхая."

Раз у 1879г. Мацеевіцкая царква была вельмі старая, то відаць у той час - 80-ыя гады 19ст. пабудавалі новую прыпісную царкву і асвяцілі яе 2 жніўня- у гонар святога Іллі Прарока. Усе нашы апытаныя мацееўцы гаварылі, што царква яшчэ ў 30-50ыя г. 20 ст была вельмі прыгожая,"крэпкая", значыць, гэта ўжо была новая царква, а не тая, якую апісвалі ў 1879г. як "вельмі ветхую".

2 жніўня, на Іллю, у Мацеевічы штогод прыязджаў святар з Блужы. І ў гэты дзень праходзіла царкоўнае свята: асвячалі зёлкі, ягады, грыбы. Акрамя таго, святар прыязджаў і у іншыя дні, па запрашэнню - хрысціў дзетак, вянчаў маладых, адпяваў нябожчыкаў. Са святаром прыязджалі пеўчыя, вельмі прыгожа спявалі.

Знамянальнай падзеяй, безумоўна, можна лічыць сам факт будаўніцтва Мацеевіцкай капліцы. Як мы ўжо згадвалі, гэта адбылося ў 80-ыя гады 19ст. Тады уладальнікам Мацеевіч быў памешчык Юліян Хрызастомаў Булгак. У 1859г. ён купіў зямлю ў Мацеевічах і Каменцы, у 1875г. яму ўжо належылі 1093 дзесяціны зямлі ў Мацеевічах, Блужы, Угодзіна, Каменцы. Мы мяркуем, што гэты чалавек фундаваў грошы на будаўніцтва Мацеевіцкай капліцы. Недалёка ад царквы быў сямейны склеп - пахавальня сям'і Булгакаў. У Мацеевічах захавалася памяць пра пані Булгачыху -"Што яна была добрая, добра плаціла за працу, добра гаспадарыла". Пры маёнтку быў бровар - спіртзавод, цудоўны сад на 90 дрэў, некалькі смалакурняў. Канечне, Булгак быў зацікаўлены, каб у Мацеевічах была абноўлена царква. У савецкія часы склеп Булгакаў быў разрабаваны, а над іх прахам здзекваліся камуністы і камсамольцы. Улада гэта заахвочвала. Зараз на месцы склепа яма, закіданая смеццем.

Мацеевіцкая капліца Іллі Прарока - помнік гісторыі і мастацтва. Ён сваім існаваннем рассказвае пра нашых продкаў - якія яны былі, як яны умелі будаваць, упрыгожваць будынкі. Нашы продкі былі выдатнымі майстрамі.

уверх