на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Паход уверх по Свіслачы

Паход на Жужлянку

  Паход па старых сядзібах і храмах:

Мэты пахода

    Сарафін

Каменка

Мацеевічы

Маёнтак пана Булгака

Замачак

Гісторыя чалавечага жыцця

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"

 

Сарафін

Першым аб'ектам на нашым шляху стала Сарафінава Гара.

Сарафінава Гара знаходзіцца ў лесе паміж Талькай і Суцінам. Да 1939г. тут стаяў касцёл святога Антонія. У 30-ыя гады храм па загаду ўладаў быў знесены. Зараз на месцы касцёла вернікі зрабілі драўляную паветку, а каля яе зладзілі лавы. Пайшлі мы ў паход 13 чэрвеня, а якраз у гэты дзень штогод адбываецца фэст - храмавае свята Антонія Падуанскага, у гонар якога быў высвячаны гэты касцёл. Прыязжае ксёндз і праводзіць імшу, спавядае вернікаў. Сёння тут знаходзяцца могілкі, у якіх пахаваны суцінскія каталікі, сюды з'язджаюцца людзі да магіл продкаў з Суціна, Талькі, Мар'інай Горкі, Мінска.

У Нацыянальным гістарычным архіве быў знойдзены дакумент, які сведчыць, што касцёл Святога Антонія, быў заснаваны ў 1762г. уладальнікамі маёнтка Мацеевічы Казімірам і Бенядзіктай Янішэўскімі. А сама Сарафінская Гара носіць такую назву ў гонар Святога Сарафіна-Патрыярха Ордэна Францысканаў. Могілкі на Сарафіне добра дагледжаныя, шмат старых і цікавых помнікаў з надпісамі на польскай мове. Старыя помнікі зараслі мохам, заглыбіліся ў зямлю, але на большасці надпісы можна разабраць. Самыя даўнейшыя з помнікаў, надпісы на якіх мы разабралі, датуюцца 18ст.. Тут пахаваны Гурэцкія, Скіндары, Корзюкі, Шпакоўскія, Вернікоўскія, Татуры, Умінскія, Акаловічы, Захарэвічы - суцінскія каталікі.

Побач з касцёлам мы знайшлі разбураны і разрабаваны склеп. Ці не ёсць гэта пахавальня фундатараў касцёла Янішэўскіх ды ксяндзоў, што служылі ў храме ? Сумнае відовішча…Некалі сцены склепа былі выкладзены камянямі, цяпер вандалы часткова разбурылі іх. На адной з перакуленых каменных плітаў добра відаць надпіс на польскай мове: "Станіславу з Рудзінскіх… , што нарадзіўся ў 1832 г., а памёр у 1854…" Людзі расказалі, што склеп быў разбураны нядаўна - гады два назад. Нейкія людзі прыязжалі сюды з металашукальнікамі, разбурылі пахавальню - відаць, шукалі ў трунах каштоўнасці. У той частцы могілках, дзе пахаванні 20 ст , сёння вельмі шмат людзей. Яны прыехалі да сваіх дзядоў з усяго свету - з Мінска, Варшавы, Германіі , Канады, Мар'інай Горкі, Талькі і, канечне, з Суціна. Многія з іх прыязджаюць сюды толькі раз на год - на гэты фэст. Людзі, пабыўшы на імшы, ідуць да магіл сваіх продкаў. Тут яны сустракаюцца са сваякамі, знаёмымі, размаўляюць, моляцца, плачуць ці моўчкі сядзяць ля родных грудкоў.

уверх