на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                краязнаўчы сайт
 
 

Паездка ў ТЮГ


Паездка ў ТЮГ на спектакль "Пані Завіруха" адбылася 28 снежня 2010 года. Сёлета ТЮГ закрыты на рамонт, таму прадстаўленне праходзіць ў Доме Літаратара, што на вул. Фрунзе, 5. У фае тэатра нас сустрэлі Дзед Мароз са Снягуркай, а таксама героі Брык і Шуся. Тут ля ёлкі яны правялі гульні, разыгралі жарты, стварылі нам святочны настрой.

П'есу "Пані Завіруха" напісаў Юрый Кулік паводле казкі братоў Грым. Мы ўбачылі гісторыю пра жанчыну, у якой ёсць дачка Рузя і падчарка Зося. Зося добрая, разумная і працавітая, а дачка злосная, гультаяватая і зайздрослівая. Мудрая чараўніца Пані Завіруха дапамагае добрай Зосі знайсці чароўнае верацяно, а злосную лайдачку Рузю прымушае зразумець, што "трэба навучыцца прасці, шыць і пячы пірагі". Пра гэта яна цяпер просіць сваю сястру, з якой раней толькі здзекавалася.

На Цэнтральнай плошчы мы ўбачылі коўзанку - і вырашылі пакатацца. Аказалася, што канькі можна лёгка ўзяць напракат тут жа. Да тэатральных ўражанняў ад выдатнага спектакля дадаліся яшчэ і вясёлыя ад коўзання на лёдзе.

У фае тэатра пасля спектакля
Дзіма Пешаходзька ўпэўнена трымаецца на каньках
Каця Пышная толькі вучыцца
Стаміліся на катку
уверх