![]() |
|||||
| |||||
![]() Суцін Гісторыя Сарафінава гара і касцёл св. Антонія |
СуцінСуцін - вялікая старажытная вёска на самым поўдні Пухавіцкага раёна. Раскінулася яна на балотах паміж рэкамі Таль і Пціч. У красавіку 1863 г. у Суціне было месца збору некалькіх паўстанцкіх атрадаў - з Багушэвіч, Ігумена, Мінска і Слуцка.Тут Станіслаў Ляскоўскі аб'яднаў іх у адзін, а потым падзяліў яго на баявыя адзінкі. Атрад царскіх казакаў, што прыйшоў у Суцін праз дзень пасля паўстанцаў, абрабаваў суцінцаў - узяў маёмасць на 12 тысяч рублёў серабром. За ўдзел у паўстанні 22 сям'і з Суціна былі сасланыя ў Томскую губерню. Чаму менавіта суцінцы пайшлі ў паўстанне і актыўна садзейнічалі яму? Як сёння жывуць нашчадкі паўстанцаў 1863 г.? На гэтыя пытанні мы шукалі адказы, даследуючы гісторыю Суціна ў пісьмовых крыніцах і сустракаючыся з яго жыхарамі. Высветлілася, што ў Суціне і сёння жывуць людзі, якія ведаюць пра паўстанне не з кніжак і газет, а з жывых аповедаў сваіх дзядоў. |
||||